20.02.2026
Міжнародны дзень роднай мовы

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

Мiжнародны дзень роднай мовы адзначае 21 лютага ўся Беларусь, а разам з намi i планета. Гэтае свята сiмвалiзуе ўзаемаразуменне, дыялог, цярплiвасць i добрасуседства, а таксама гiстарычную памяць. Бо менавiта мова — асноўны i галоўны захавальнiк нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры i творчасцi.

У рамках акцыі «Кожнай пятніцы - роднае, сваё» напярэдадні міжнароднага свята ДУА «Дзіцячы сад №7 г. Іванава» з радасцю адзначыў Дзень роднай мовы. Падчас мерапрыемства былі арганізаваны цікавыя гульні: “Збяры арнамент”, “Збяры мужчынскі і жаночы нацыянальны касцюм”, “Працягні прыказку”, “Родная мова – якая яна?”, “Назаві прадмет па-беларуску”, дзе дзеці з задавальненнем вывучалі беларускую мову, знаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі, казкамі, вершамі.

20262025
  15.05.2026
Международный день семьи

подробнее...


  08.05.2026
День Государственного флага, Государственного гимна и Государственного герба Республики Беларусь.

подробнее...


  07.05.2026
Музыкально-физкультурный праздник, посвященный Дню Победы "Поезд Памяти"

подробнее...


  06.05.2026
День открытых дверей

подробнее...